Profile cover photo
Profile photo
Міхаіл Баярын
166 followers
166 followers
About
Posts

Post has attachment
Паміж вяршыняў
Час доўжыцца і цягнецца прастора, дарога губіцца паміж вяршыняў гор, мы ўзгадваем, што памяталі ўчора, як цягся час і доўжыўся прастор
Add a comment...

Post has attachment
Каліва
О каліва, закінутае ў цемру брыняць вадой, ты скора станеш тым, чаго ня знаеш, але мусіш ведаць, каб гэтым новым немінуча стаць
Add a comment...

Post has attachment
Нішто
калі сьпярша адсутнічала ўсё, чаго няма ўжо і яшчэ ня стане, калі ўсё зноў абернецца ўнівіч, ды не пакіне нават успаміну, тады нішто ніколі не было
Add a comment...

Post has attachment
Багавітава Песьня, 1 узыход, тлумачэньні
1.1 Дгрытараштра – Князь Гастынапуры Дгрытараштра быў насьледнікам Вічытравір’і, сына Шантану. У Шантану было два шлюбы. Ад багіні Ґанґі ў яго быў сын Дэваўрата, вядомы як Бгішма, які даў зарок ніколі не жаніцца і не займаць пасад Гастынапуры. Ад Сат’яваті ...
Add a comment...

Post has attachment
Традыцыя і межы канструктыўнага сьвету
Канструктыўны сьвет Сучасны сьвет набывае новыя абрысы. Мы пачынаем жыць у сьвеце, дзе чалавекам будуецца блізу ўсё. Тое, што лічылася натуральным, пераствараецца цяпер наборам біятэхналёгіяў. Духовае і гуманітарнае ўзнаўляецца псыхалягічнымі, інфармацыйным...
Add a comment...

Post has attachment
Пачуцьцёвы пол
У адных старажытных тэатрах усе ролі, і мужчынскія, і жаночыя, гралі мужчыны, а ў другіх   - жанчыны. Такім чынам, ёсьць нешта, што дазваляе аднаму полу пераканаўча прадстаўляць іншы на сцэне.   Тэатральная сцэна - гэта сцэна нораваў, а нораў - гэта збор па...
Add a comment...

Post has attachment
Ігнат Абдзіраловіч. Запавет ліючайся формы
1. Нацыя як праект Праект - гэта канструктыўная мэтафара. Гэта пасьлядоўнасьць пабудовы, даступная ўся адразу, падчас любога кроку яе зьдзяйсьненьня. Гэта час пабудовы, адлюстраваны ў прасторы яе апісаньня.  Нацыя як праект - гэта гісторыя яе задумы і пабуд...
Add a comment...

Post has attachment
Пачуцьцёвая сетка
Пачуцьцё, што ўзьнікае ў адказ на іншае пачуцьцё, мае ў сабе адбітак гэтага пачуцьця. Страх, што ўзьнік ў адказ на гнеў, нясе ў сабе гнеў. З другога боку, і гнеў, што ўзьнік з мэтай спарадзіць страх, зьмяшчае ў сабе таксама і страх. У такім разе, кожнае пач...
Add a comment...

Post has attachment
Погляд
над горадам плынуць хмары на хмарах высяцца вежы зь вежаў губляюць кветкі вянкі несьмяротных дзеваў чым сьмех нязмушаней зь неба павольней кветак падзеньне тым больш захоплены долу на неба зьдзіўлены погляд а што калі кветкі зь неба на хмарах нясьмерця вежы...
Add a comment...

Post has attachment
Крытыка эмацыйнага розуму
Лекцыя ў Лятучым Унівэрсытэце - 02.12.2015  1. Мэтафізыка пачуцьцяў Слова “пачуцьці” мае выразную двузначнасьць. Звычайна яно азначае як успрыманьні, так і перажываньні: як зрок, слых, дотык, так і гнеў, радасьць, сум. І калі ў перакладах старажытных твораў...
Add a comment...
Wait while more posts are being loaded